Перайсці да зместу

Кенаса ў Тракаі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Караімская кенаса
Тракайская кенаса
Кенаса ў Тракаі
Кенаса ў Тракаі
54°38′52″ пн. ш. 24°55′58″ у. д.HGЯO
Краіна  Літва
Горад Тракай
Канфесія караімізм
Дата заснавання 1894
Дата пабудовы XVIII стагоддзе
Стан дзеючая
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тракайская кенаса — караімскае культавае збудаванне ў г. Тракай (Літва), размешчана па адрасе вуліца Караімская, 30.

Кенаса была пабудавана ў XVIII стагоддзі, у цэнтры караімскай слабады, якая раней называлася Караімшчынай.

Некалькі разоў храм быў пад пагрозай знішчэння, асабліва падчас пажараў у 1794 і 1812 гадах, але неўзабаве быў адноўлены, а ў 18941904 гадах быў праведзены капітальны рамонт.

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў тракайская кенаса заставалася адзіным дзеючым караімскім храмам не толькі ў Еўропе, але, пасля зачынення кенасы ў Галічы у сярэдзіне 60-х гадоў, і ў Савецкім Саюзе. Пры гэтым службы ў ёй праводзіліся толькі па святах. Не так даўно быў праведзены яшчэ адзін капітальны рамонт.

Гехал

Кенаса ў плане мае форму квадрата, пакрыта ламаным дахам польскага тыпу, і ўвянчана прамавугольнай вежай. Унутры падзелена на тры часткі: асноўная зала для мужчын, невялікі пярэдні пакой і галерэя для жанчын, якая абапіраецца на чатыры слупы. На ўсходнім боку размешчаны караімскі гехал.